Сёння раніцай займаўся тым, што чытаў
каменты да артыкулу
Беларусь. Совершеннолетие. Год 1994-й. Што мяне шакіравала, дык гэта адносіны тутэйшых да нацыяналістаў. Вось, напрыклад, пра Z.: "За Позняка не голосовал только из-за его агрессивной националистической риторики, хотя все остальное он говорил правильно"; пра БНФ: "Не любит мягкий белорусский народ оголтелых". і г.д. У той жа серыі артыкулаў трапляюць перлы кшталту: "фронт отпугивал своим фанатизмом", "породило страх, скажем, того, что русских выдворят из страны", "наш народ в массе своей был не готов принять белорусизацию"...
Калі шчыра, то складаецца ўражанне, нібыта беларусы - гэта не народ, а нейкія біяробаты з прабірак: шэрая маса, якая выпадкова аказалася на пэўнаэй тэрыторыі. Ёй няма розніцы, дзе жыць і кім звацца. Яны прыстасаваліся да неспрыяльных умоў, нічога не маюць, але гэтым й даражаць, не хочуць нічым ахвяраваць, не хочуць перамен і нават у пераломныя часы імкнуцца згубіцца недзе ў мінулым. Проста іншага меркавання наконт таго, чаму беларусы баяцца нацыяналістаў, я не маю.
Я апошнім часам многа цікаўлюся Харватыяй і проста не перастаю дзівіцца харватам. Беларусы з імі ў чымсці падобныя: і мы, і яны сталі падзелам паміж Захадам і Усходам; і мы, і яны калісці мелі сваю дзяржаўнасць, але страцілі незалежнасць ды трапілі пад уладу імперый. Пры гэтым беларусы за часы прыгнёту адракліся ад сябе цалкам. Нават маючы за плячыма славутую гісторыю і традыцыі, ператварыліся ў абыякавы да ўсяго натоўп з рабскім светапоглядам. У гэтым плане харваты - поўная супрацьлегласць беларусам. Заняпад харвацкага каралеўства пачаўся са смерці караля Званіміра - гэта канец 11-га стагоддзя. Амаль 1000 год спадрэбілася харватам на аднаўленне сваёй уласнай дзяржавы. Пры гэтым за 1000 год харваты не забыліся ні сваіх каранёў, ні сваёй культуры, ні водара свабоднага паветра. А нам хапіла аднаго-двух стагоддзяў, каб пачаць у ланцугах адчуваць сябе ўтульна.
19 траўня 1991 года ў Харватыі прайшоў рэферэндум, на якім 94% выбаршчыкаў прагаласавалі за суверэнітэт рэспублікі. 25 чэрвеня парламентам была прынята Дэкларацыя Незалежнасці, якая будзе каштаваць вельмі дорага: у Югаславіі не было Ельцына, які б "за спасибо" падарыў суверэнітэт. Яны атрымалі грамадзянскую вайну і Вукавар - "харвацкі Сталінград". Але цягам вайны харваты не толькі абаранілі сваю незалежнасць, але й вярнулі межы краіны часоў СФРЮ. І гэта, падкрэслю, сталася пры Туджмане і нацыяналістах, якіх так не любяць і так баяцца беларусы.
А што мы? Мне здаецца, што каб не Белавежскае пагадненне, то і не было б зараз Рэспублікі Беларусь на палітычнай карце. Была б Латвія, Літва, Украіна, а Беларусь - не. Бывла б БССР. На маю думку, гэты суверэнітэт беларусы нічым не заслужылі, бо пальцам аб палец не ўдарылі. Беларусь пасля 1991 года нагадвае мне селяніна пасля адмены прыгоннаха права, які атрымаў уласную свабоду і нейкі кавалак зямлі, але так і не стаў вольным.
Я нават шкадую, што ўсё скончылася вельмі мякка. Беларусам у 1991 годзе не хапіла грамадзянскай вайны, якая была ў харватаў. Я не кажу пра бойню кшталту югаслаўскай, тут хапіла б і некалькі сутычак. Каб даказаць (у першую чаргу, самім сабе), што гэты народ варты сам вызначаць свой лёс і гатовы чымсці ахвяраваць. Падарыўшы беларусам незалежнасць, іх пазбавілі магчымасці атрымаць гэту незалежнасць уласнымі намаганнямі і абараніць яе ўласнай крывёю. Нацыянральная ідэя, якую тутэйшыя адраджэнцы будуць будаваць яшчэ дзесяцігоддзі, у акопах нарадзілася б за тыдзень. Другое жыццё атрымала б і сымболіка, і мова, якую простым рэферэндумам адмяніць было б ужо вельмі цяжка.
Але гэта толькі меркаванні, якія чымсці нагадваюць думкі падлетка. Было як было. Таму пакуль харваты ўшаноўваюць памяць герояў, аддаўшых жыццё за незалежнасць сваёй радзімы, нашы людзі ўшаноўваюць катаў свайго ж народа і працягваюць цурацца нацыяналізму.
( тыц )